ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 5 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 кастрычніка 2022, 09:01

Новая сістэма рэгулявання цэн: што гэта значыць для вытворцаў, імпарцёраў і гандлю

Фота з архіва
Фота з архіва

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У прэс-службе ўрада расказалі аб новай сістэме рэгулявання цэн, прадугледжанай пастановай Савета Міністраў, паведамляе БЕЛТА.

"У адпаведнасці з новай сістэмай уводзіцца рэгуляванне цэн на тавары ўсёй спажывецкай карзіны - як айчынныя, так і імпартныя", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Для вытворцаў прадугледжваецца ўвядзенне ўзгаднення павышэння адпускных цэн з дзяржорганамі, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам. Для імпарцёраў і гандлю - устанаўленне гранічных максімальных надбавак незалежна ад колькасці пасрэднікаў, якія ўдзельнічаюць. Пры гэтым цэны на астаткі спажывецкіх тавараў павінны быць прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямі пастановы на працягу 5 рабочых дзён.

Таксама ўведзена абмежаванне бартарных здзелак. Цяпер такія аперацыі таксама падлягаюць узгадненню з дзяржаўнымі органамі.

Акрамя таго, забаронена выплата бонусаў і іншых узнагароджанняў па прасоўванні тавараў у гандлі пры пастаўцы вытворцамі айчыннай прадукцыі.

Для забеспячэння выканання патрабаванняў пастановы адпаведныя дзяржаўныя органы надзелены дадатковымі паўнамоцтвамі па кантролі за выкананнем заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні.

Як паведамлялася, кіраўнік дзяржавы па выніках нарады аб цэнавай сітуацыі ў краіне падпісаў Дырэктыву нумар 10 "Аб недапушчальнасці росту цэн". Дакумент прыняты ў мэтах неадкладнага і жорсткага рэагавання на сітуацыю, якая склалася на спажывецкім рынку. Акрамя таго, рабочая група высокага ўзроўню працавала над новым механізмам па ўдасканаленні цэнавага рэгулявання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі