Сцяг Серада, 22 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 сакавіка 2024, 11:36

Нормы бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання зменяцца з 1 красавіка

Фота ДМК
Фота ДМК
27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нормы бяспошліннага ўвозу ў Беларусь тавараў для асабістага карыстання зменяцца з 1 красавіка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Дзяржаўны мытны камітэт.

З 1 красавіка 2024 года спыняецца тэрмін дзеяння раней устаноўленых норм. У адпаведнасці з рашэннем Савета ЕЭК нумар 94 ад 27 верасня 2023 года да 1 красавіка 2024 года ўстаноўлены нормы бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання, якія ўвозяцца наземнымі відамі транспарту, а таксама ў міжнародных паштовых адпраўленнях і перавозчыкам у адрас фізічных асоб, у памеры 1 тыс. еўра і 31 кг.

З 00.00 1 красавіка нормы бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання складуць 500 еўра і 25 кг у дачыненні да тавараў, якія ўвозяцца наземным транспартам; 200 еўра і 31 кг у дачыненні да тавараў, якія ўвозяцца ў міжнародных паштовых адпраўленнях і перавозчыкам у адрас фізічных асоб.

Што датычыцца тавараў для асабістага карыстання, якія ўвозяцца паветраным транспартам, норма бяспошліннага ўвозу не мяняецца і складае 10 тыс. еўра і 50 кг.

Дзяржаўны мытны камітэт просіць улічваць гэту інфармацыю пры перасячэнні мытнай граніцы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі