Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 лютага 2024, 15:33

"Нягледзячы на санкцыйны націск". Галоўчанка аб развіцці эканомікі і партнёрства з краінамі ЕАЭС 

2 лютага, Алматы /Кар. БЕЛТА/. Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета адзначыў, што эканоміка Беларусі і партнёрства з краінамі ЕАЭС актыўна развіваюцца, нягледзячы на санкцыйны націск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У 2023 годзе, нягледзячы на незаконны націск краін Захаду на асобныя дзяржавы - удзельніцы ЕАЭС, мы прадэманстравалі высокія тэмпы развіцця. Беларускі тавараабарот з краінамі ЕАЭС за 11 месяцаў вырас на 7,4 працэнта. Нягледзячы на прароцтвы нашых "добразычліўцаў", тэмп росту ВУП Беларусі ў 2023 годзе склаў 103,9 працэнта. Асноўным драйверам эканомікі стала прамысловасць, якая вырасла на 7,7 працэнта. Сёння мы з упэўненасцю глядзім у будучыню і ведаем, што неабходна рабіць для забеспячэння ўстойлівага і доўгачасовага партнёрства ў саюзе", - сказаў Раман Галоўчанка.
Падпісаная кіраўнікамі дзяржаў у снежні 2023 года Дэкларацыя аб далейшым развіцці эканамічных працэсаў у ЕАЭС да 2030 года і на перыяд да 2045-га "Еўразійскі эканамічны шлях" устанаўлівае дакладныя арыенціры на сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую перспектыву. "Задача нумар 1 - максімальна эфектыўна і поўна рэалізаваць на практыцы прадугледжаныя ў дэкларацыі ідэі", - дадаў прэм’ер-міністр.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі