Сцяг Чацвер, 30 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 сакавіка 2024, 17:50

Навумовіч: у Лепельскага раёна вялікі патэнцыял для росту сельгасвытворчасці

Фота Мінэканомікі
Фота Мінэканомікі
1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна актыўней займацца мадэрнізацыяй вытворчасцей і ствараць новыя, асвойваць выпуск запатрабаванай прадукцыі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч у час наведвання Лепельскага раёна, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Уладзімір Навумовіч наведаў вытворчыя пляцоўкі ТАА "Адзіная Гандлёвая Сістэма - Сінтэз" і сустрэўся з працоўным калектывам прадпрыемства. У час сустрэчы абмеркавалі вынікі электаральнай кампаніі, адзначыўшы высокую актыўнасць беларусаў, правядзенне выбараў у строгай адпаведнасці з заканадаўствам краіны, адсутнасць парушэння выбарчых правоў грамадзян. Таксама ўздымаліся пытанні развіцця вытворчасці, якасці сацыяльнай інфраструктуры і аказання паслуг насельніцтву.

Затым намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства наведаў валаўтваральныя прадпрыемствы раёна - Лепельскі малочна-кансервавы камбінат і рамонтна-механічны завод. Уладзімір Навумовіч азнаёміўся з вытворчым працэсам, асартыментам выпускаемай прадукцыі, абмеркаваў з кіраўніцтвам перспектыўныя напрамкі развіцця прадпрыемстваў.

На думку намесніка міністра эканомікі, у рэгіёне шмат зроблена для павышэння якасці жыцця і дабрабыту людзей. Але ёсць яшчэ дастатковыя рэзервы, якія трэба задзейнічаць.

"Лепельскі рэгіён валодае вялікім патэнцыялам для павелічэння аб'ёмаў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і высакаякасных, натуральных прадуктаў харчавання. Ад інвестыцый у гэту сферу можна атрымаць добры эканамічны эфект. Перспектыўнымі напрамкамі з'яўляюцца вытворчасць будматэрыялаў і дрэваапрацоўка. Неабходна актыўней займацца мадэрнізацыяй дзеючых вытворчасцей і ствараць новыя, асвойваць выпуск запатрабаванай на ўнутраным і знешніх рынках прадукцыі. У гэтым сёння залог паспяховай работы эканомікі", - падкрэсліў Уладзімір Навумовіч.-0-
 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі