ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 5 кастрычніка 2022
Мінск +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 ліпеня 2022, 15:14

Нацыянальны павільён Беларусі прадстаўлены на гандлёва-інвестыцыйным кірмашы ў Чунцыне

Фота з архіва
Фота з архіва

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны консул Беларусі ў Чунцыне Дзмітрый Емяльянаў прыняў удзел у адкрыцці 4-га Міжнароднага гандлёва-інвестыцыйнага кірмашу Заходняга Кітая, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай загранустанове.

Выстаўка арганізавана ў міжнародным экспацэнтры Чунцына. Пры садзейнічанні генеральнага консульства быў адкрыты нацыянальны павільён Рэспублікі Беларусь, на якім прадстаўлена прадукцыя вядучых беларускіх прадпрыемстваў кандытарскай, алкагольнай і малочнай галін.

"Па выніках праведзенай у дзень адкрыцця прэзентацыі і дэгустацыі прадукцыі адзначаны высокі інтарэс з боку кітайскіх партнёраў", - гаворыцца ў паведамленні генконсульства.

Акрамя таго, былі праведзены сустрэчы беларускага боку з кіраўніцтвам Народнага ўрада і прадстаўнікамі кампаній - удзельнікаў мерапрыемства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі