
Фота з архіва
31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк 3 лістапада выпусціць у абарачэнне залатую зліткавую (інвестыцыйную) манету "Славянка" наміналам Br50. Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацбанка ад 19 кастрычніка 2022 года нумар 394, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Выпушчаная ў абарачэнне інвестыцыйная манета "Славянка" будзе законным плацежным сродкам Беларусі і абавязковай да прыёму па намінальнай вартасці пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў. Тыраж - 5 тыс.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-