ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 29 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 верасня 2022, 11:07

Нацбанк удакладніў парадак рэгістрацыі валютных дагавораў

Фота з архіва
Фота з архіва

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк зацвердзіў у новай рэдакцыі інструкцыю аб рэгістрацыі рэзідэнтамі валютных дагавораў. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацбанка ад 14 верасня 2022 года нумар 345, паведамілі БЕЛТА ў Нацбанку.

У інструкцыі ўрэгуляваны падыходы да вызначэння сумы грашовых абавязацельстваў па валютным дагаворы. Так, пры ўстанаўленні неабходнасці яго рэгістрацыі пры пераліку сумы абавязацельстваў па ім у базавыя велічыні будуць прымяняцца памер БВ і афіцыйны курс беларускага рубля, устаноўленыя на дату заключэння.

Таксама ўрэгуляваны пытанні, звязаныя з вызначэннем моманту рэгістрацыі валютнага дагавора, у тым ліку калі паступленне грашовых сродкаў і ажыццяўленне дзеянняў, накіраваных на яго выкананне, адбываюцца ў адзін дзень.

Акрамя таго, інструкцыяй уведзены новы тып і падтып валютнага дагавора, які датычыцца экспарту і імпарту. Пасрэдніцкія дагаворы, якія прадугледжваюць аказанне страхавых паслуг, і іншыя таксама вылучаны ў асобныя падтыпы. "Гэта рашэнне дасць магчымасць улічваць сітуацыі, калі ў рамках аднаго валютнага дагавора прадугледжваецца правядзенне плацяжоў як па экспарце, так і па імпарце, а таксама канкрэтызаваць аб'ёмы фінансавых патокаў па асобных тыпах валютных дагавораў, што павысіць рэлевантнасць даных, якія паступаюць у інфармацыйную сістэму валютнага маніторынгу Нацыянальнага банка", - растлумачыў рэгулятар.

Для зніжэння нагрузкі на рэзідэнтаў аптымізаваны тэрмін прадстаўлення імі інфармацыі аб выкананні абавязацельстваў.

Інструкцыя таксама змяшчае іншыя змяненні, якія дадуць магчымасць спрасціць працэдуру рэгістрацыі рэзідэнтамі валютных дагавораў і ўнясенне інфармацыі аб выкананні абавязацельстваў па іх на вэб-партале "Рэгістрацыя валютных дагавораў".

Дакумент уступіць у сілу з 1 кастрычніка 2023 года, што абумоўлена неабходнасцю дапрацоўкі праграмнага забеспячэння вэб-партала з улікам унесеных змяненняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі