Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 студзеня 2024, 15:41

Нацбанк скарэкціраваў ліцэнзію АРІП на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці

Фота з архіва
Фота з архіва
29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі скарэкціраваў ліцэнзію НКФА "АРІП" на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

У адпаведнасці з пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 26 студзеня 2024 года нумар 27 у раней выдадзены спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці НКФА "АРІП" унесены дапаўненні і змяненні.

Пералік банкаўскіх аперацый дапоўнены аперацыямі "прыцягненне грашовых сродкаў юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў-рэспандэнтаў, на рахункі" і "адкрыццё і вядзенне банкаўскіх рахункаў юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў-рэспандэнтаў".

З пераліку банкаўскіх аперацый выключаны аперацыі: "прыцягненне грашовых сродкаў юрыдычных асоб, за выключэнне банкаў-карэспандэнтаў, на рахункі", "адкрыццё і вядзенне банкаўскіх рахункаў юрыдычных асоб, за выключэннем банкаў-карэспандэнтаў", "давернае кіраванне грашовымі сродкамі па дагаворы давернага кіравання грашовымі сродкамі" і "фінансаванне пад уступку грашовага патрабавання (факторынг)".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі