ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 ліпеня 2022, 17:34

Нацбанк: для садзейнічання прадпрыемствам спрошчана працэдура адкрыцця разліковых рахункаў нерэзідэнтам

Фота з архіва
Фота з архіва

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для садзейнічання беларускім прадпрыемствам у ажыццяўленні разлікаў па знешнегандлёвых дагаворах ва ўмовах дзейнічання санкцый прадугледжана спрошчаная працэдура адкрыцця бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў нерэзідэнтам. Аб гэтым гаворыцца ў дакладзе члена праўлення, начальніка галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанка Дзмітрыя Мурына на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Прынятыя ў адносінах да Беларусі сектаральныя і персанальныя санкцыі змяшчалі перш за ўсё гандлёвыя абмежаванні па шэрагу тавараў, таксама былі ўведзены абмежавальныя меры адносна беларускага фінансавага сектара. Таму ў першым паўгоддзі 2022 года беларуская эканоміка была вымушана перайсці на адаптацыйны рэжым работы да новых знешніх умоў. Уведзеныя санкцыі ў дачыненні да айчынных прадпрыемстваў прадвызначылі пераарыентацыю іх інтарэсаў на новыя рынкі, перш за ўсё ў краіны Еўразійскага эканамічнага саюза і азіяцкага рэгіёна. Урад і Нацыянальны банк рэалізуюць шырокі комплекс мер па мінімізацыі негатыўнага ўздзеяння санкцый, падтрымку і забеспячэнне макраэканамічнай збалансаванасці беларускай эканомікі.

"Для садзейнічання беларускім прадпрыемствам у ажыццяўленні разлікаў па знешнегандлёвых дагаворах ва ўмовах дзеяння санкцый прадугледжана спрошчаная працэдура адкрыцця бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў нерэзідэнтам. У рамках гэтай працэдуры банкам і Банку развіцця прадастаўлена права праводзіць ідэнтыфікацыю, верыфікацыю і актуалізацыю даных аб нерэзідэнтах - контрагентах беларускіх вытворцаў, іх прадстаўніках на аддаленай аснове з дапамогай прымянення працэдуры web-ID, - адзначыў Дзмітрый Мурын. - Таксама ва ўмовах прымянення да шэрага беларускіх банкаў санкцый з боку міжнародных плацежных сістэм былі прыняты меры па падтрыманні стабільнага функцыянавання ўнутранага рынку банкаўскіх плацежных картак. У выніку прынятых мер цяпер усе плацежныя аперацыі (уключаючы выкарыстанне зарплатных картак, аплату тавараў, работ, паслуг, атрыманне наяўных грашовых сродкаў) ажыццяўляюцца на тэрыторыі Беларусі трымальнікамі картак усіх міжнародных плацежных сістэм". На 1 ліпеня 2022 года значэнне каэфіцыента даступнасці аўтаматызаванай сістэмы міжбанкаўскіх разлікаў НБРБ для банкаў склала 100 працэнтаў пры нарматыве не ніжэй за 99,8 працэнта.

У Нацбанку дадалі, што гэтыя і многія іншыя падыходы забяспечылі бесперабойнае і бяспечнае функцыянаванне плацежнага рынку Беларусі. "Банкаўская сістэма справілася з выклікамі, з якімі сутыкнулася беларуская эканоміка ў першым паўгоддзі 2022 года. Сфарміраваныя манетарныя ўмовы абмяжоўвалі развіццё інфляцыйных працэсаў у той меры, у якой забяспечваўся кампраміс паміж падтрымкай эканомікі і ростам цэн. У бягучых умовах імкненне дасягнуць заяўленага мэтавага ўзроўню інфляцыі мела б больш моцныя негатыўныя наступствы для эканомікі краіны. Была забяспечана стабільная работа фінансавых рынкаў. Банкамі, Банкам развіцця і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі выконваліся нарматывы бяспечнага функцыянавання. Забяспечвалася надзейная работа плацежнай сістэмы краіны. Да канца года Нацыянальны банк захавае гібкія падыходы пры вырашэнні пытанняў, якія ўзнікаюць у працэсе адаптацыі беларускай эканомікі да новых умоў", - рэзюмаваў Дзмітрый Мурын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі