
31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэформа прадпрымальніцкай дзейнасці бізнес-супольнасцю ўспрымаецца канструктыўна, заявіў журналістам член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Анатоль Насеня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дэпутаты на пасяджэнні дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці".
"Гэты законапраект прайшоў беспрэцэдэнтнае, без перабольшання, абмеркаванне ў грамадстве з прыцягненнем практычна ўсіх катэгорый бізнес-супольнасці: ад індывідуальных прадпрымальнікаў да прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, нават буйны бізнес з задавальненнем далучыўся да абмеркавання гэтага законапраекта, - расказаў Анатоль Насеня. - Што больш за ўсё цікавіла прадстаўнікоў бізнесу - асноўны пасыл, які закладзены ў гэтым законапраекце, і тыя напрамкі, у якіх ІП сапраўды змогуць сябе рэалізаваць, працуючы далей, не жадаючы трансфармавацца ў камерцыйную арганізацыю. Гэта значыць, чым яны будуць займацца і на якіх умовах гэта будзе.
Паводле яго слоў, частка пытанняў паралельна прапрацоўвалася на пасяджэннях рабочых груп. "І дзяржаўнымі органамі некаторыя заўвагі, якія паступалі ад камерцыйных арганізацый, ІП, у цэлым ад бізнес-супольнасці, улічваліся і тлумачыліся ў той ці іншай ступені, - адзначыў дэпутат. - Па-ранейшаму застаюцца актуальнымі і патрабуюць дапрацоўкі, вывучэння пытанні адносна мікраарганізацый. У нас законапраектам прадугледжана выключэнне гэтай катэгорыі. Аднак мы прадугледжваем, што малыя камерцыйныя арганізацыі колькасцю да 50 чалавек будуць мець тыя правы, якія былі для мікраарганізацый. Гэта значыць захоўваем найбольш лаяльны рэжым функцыянавання. Застаюцца адкрытымі пытанні па камунальных паслугах. Законапраектам прадугледжана тое, што юрыдычны адрас у ІП пры трансфармацыі застаецца па месцы жыхарства. Гэта пытанне таксама яшчэ патрабуе крыху дапрацоўкі, у тым ліку з прадстаўнікамі ЖКГ. Законапраектам заяўлена таксама тое, што гэта трансфармацыя будзе адбывацца ў кароткія тэрміны. І гэта будзе на выхадзе бясплатным. Але ў канчатковым выніку пры размове з дзяржорганамі пры правядзенні рабочых груп выясвятляецца, што некаторыя моманты тут патрабуюць вывучэння і дапрацоўкі".
"Але падкрэслю, што рэформа ў цэлым бізнес-супольнасцю ўспрымаецца канструктыўна і тыя прапановы, якія мелі месца, у поўнай ступені прапрацоўваюцца. І на выхадзе, думаю, што мы сапраўды атрымаем якасны законапраект, які мае значны не толькі эканамічны, але і сацыяльны эфект, таму што закране каля 400 тыс. грамадзян і 100 тыс. арганізацый", - дадаў Анатоль Насеня.-0-