Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 лютага 2024, 11:19

Набор маладых спецыялістаў і павышэнне кваліфікацыі. Які кадравы патэнцыял у БелАЭС

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб кадравым патэнцыяле для БелАЭС расказаў у час круглага стала ў БЕЛТА намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу - начальнік вучэбна-трэніровачнага цэнтра РУП "Беларуская атамная электрастанцыя" Аляксандр Ерын.

Паводле слоў спецыяліста, з 2008 года ўведзена праграма падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энергетыкі. Гэта дазволіла ў 2013-2014 гадах атрымаць першых маладых спецыялістаў з вядучых ВНУ - БДУ, БНТУ, БДУІР, Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д.Сахарава. "Сёння станцыя поўнасцю ўжо ўкамплектавана кадрамі, і падыходы да набору людзей крыху змяніліся. Мы набіраем маладых спецыялістаў - яны праходзяць у нас вытворчую і пераддыпломную практыку. Сярод іх заўважаем найбольш зацікаўленых і бяром да сябе ў цэхі або аддзелы. Адзначу, што дзяржпраграма па падрыхтоўцы кадраў для ядзернай энергетыкі прадаўжаецца да 2025 года. Яна некалькі разоў падаўжалася, у адпаведнасці з чым мы прадаўжаем атрымліваць патрэбных для работы на БелАЭС спецыялістаў", - падкрэсліў Аляксандр Ерын.

Ён дадаў, што сістэма падрыхтоўкі персаналу была створана на аснове патрабаванняў МАГАТЭ. "Першыя 600 спецыялістаў для ключавых пасад былі абучаны пры камплектаванні станцыі. Яны павінны былі эксплуатаваць першы энергаблок. Гэта адбывалася ў рамках рэалізацыі і ажыццяўлення генеральнага кантракта на будаўніцтва Беларускай АЭС. У рамках гэтага кантракта мы ўвялі ў эксплуатацыю вучэбна-трэніровачны цэнтр", - растлумачыў намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу БелАЭС.

Вучэбна-трэніровачны цэнтр функцыянуе з 2016 года. Ён размясціўся недалёка ад пляцоўкі Беларускай АЭС - у крокавай даступнасці да працоўных месцаў. "Вучэбна-трэніровачны цэнтр укамплектаваны інструктарскім персаналам і спецыялістамі ў поўным аб'ёме. Падрыхтоўка праходзіць штогод па розных праграмах. Падтрымліваецца кваліфікацыя больш як 1 тыс. чалавек. Сярод іх спецыялісты, занятыя эксплуатацыяй і рамонтам абсталявання сістэм БелАЭС", - канстатаваў Аляксандр Ерын.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі