ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 29 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 верасня 2022, 15:59

На БУТБ пачалася рэалізацыя плодаагародніннай прадукцыі новага ўраджаю

Фота з архіва
Фота з архіва

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Беларускай універсальнай таварнай біржы пачалася рэалізацыя плодаагародніннай прадукцыі новага ўраджаю, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Па выніках біржавых таргоў плодаагародніннай прадукцыяй, праведзеных на Беларускай універсальнай таварнай біржы, заключана першая здзелка па рэалізацыі бульбы на ўнутраным рынку. Пакупніком выступіў адзін з буйных айчынных мясакамбінатаў.

У прэс-службе адзначылі, што ў сувязі са стартам у краіне ўборачнай кампаніі ў бліжэйшы час трэба чакаць істотнага павелічэння аб'ёмаў продажаў бульбы і іншай сезоннай агародніны праз біржавую пляцоўку.

"На жаль, у мінулым годзе нам не ўдалося ў поўнай меры прадэманстраваць магчымасці біржавога механізма пры рэалізацыі агародніны, паколькі рэгулярныя сесійныя таргі гэтай прадукцыяй пачалі праводзіцца толькі ў канцы кастрычніка, калі асноўныя аб'ёмы ўжо былі распрададзены. Цяпер сітуацыя іншая. Уборачная кампанія паступова набірае абароты, а значыць, у хуткім часе трэба будзе шукаць пакупнікоў для сабранага ўраджаю. Таму многія СВК і фермерскія гаспадаркі, раней акрэдытаваныя на біржы, пачалі актыўна размяшчаць заяўкі на продаж і ўдзельнічаць у таргах. Першую здзелку па бульбе можна лічыць практычным вынікам гэтай актыўнасці", - расказаў Раман Яніў.

Таргі плодаагародніннай прадукцыяй - пілотны праект БУТБ, што рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Яго галоўнымі задачамі з'яўляюцца павышэнне эфектыўнасці закупак прадукцыі сельскай гаспадаркі, забеспячэнне справядлівага цэнаўтварэння і стварэнне спрыяльных умоў для развіцця канкурэнцыі ў гэтым сегменце таварнага рынку.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі