ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 30 верасня 2022
Мінск +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 ліпеня 2022, 19:22

На БУТБ амаль у 3 разы выраслі аб'ёмы закупак металу па схеме "пастаўка супраць плацяжу"

Фота з архіва
Фота з архіва

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Беларускай універсальнай таварнай біржы амаль у тры разы выраслі аб'ёмы закупак металу па схеме "пастаўка супраць плацяжу", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Паводле даных БУТБ, у першым паўгоддзі 2022 года па схеме "пастаўка супраць плацяжу", якая забяспечвае 100 працэнтаў выканання абавязацельстваў бакамі здзелкі, рэалізавана 8,5 тыс. т чорнага металапракату на агульную суму Br29,4 млн. Такім чынам, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года продажы металу па гэтай схеме выраслі ў 2,9 раза ў натуральным выражэнні і ў 2,7 раза ў вартасным.

У прэс-службе растлумачылі, што "пастаўка супраць плацяжу" стала асабліва запатрабаванай, пачынаючы з другога квартала 2022 года на фоне нявызначанасці, якая ўзнікла на рынку Расійскай Федэрацыі, адкуль Беларусь імпартуе значную долю прадукцыі чорнай металургіі. У гэтых умовах прымяненне біржавога механізма дало магчымасць айчынным прадпрыемствам закупляць па перадаплаце неабходныя ім аб'ёмы металу, адначасова зводзячы да мінімуму рызыку непастаўкі або несвоечасовай пастаўкі тавару.

"Важная асаблівасць "пастаўкі супраць плацяжу" ў тым, што пры такой схеме разлікаў па здзелцы ўлічваюцца інтарэсы і прадаўца, і пакупніка. Першы застрахаваны ад неаплаты або несвоечасовай аплаты за адгружаны тавар, а другі - ад непастаўкі тавару, зрыву тэрмінаў пастаўкі або пастаўкі прадукцыі неналежнай якасці. Па сутнасці, гэта класічны банкаўскі акрэдытыў, але з выкарыстаннем рахункаў біржы. Прычым, як правіла, аплата праводзіцца ўжо на працягу 3-5 рабочых дзён пасля рэгістрацыі здзелкі - пры ўмове, што гатоўнасць тавару да адгрузкі пацверджана. Гэта значыць, грашовыя сродкі ўдзельнікаў таргоў не замарожваюцца на доўгі тэрмін на біржавых рахунках, што таксама павышае прывабнасць гэтай схемы", - паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

На працягу першага паўгоддзя ў біржавых таргах металапрадукцыяй на ўмовах "пастаўкі супраць плацяжу" прынялі ўдзел 125 пастаўшчыкоў і спажыўцоў металу, у тым ліку нерэзідэнты Беларусі. Многія з іх выкарыстоўваюць гэту схему разлікаў на рэгулярнай аснове.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з найбуйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі