ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 мая 2023, 19:57

МПЗ вызначыла, як будуць адносіць да неактыўных плацельшчыкаў арганізацыі і ІП

Фота з архіва
Фота з архіва

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства падаткаў і збораў вызначыла, як арганізацыі і ІП будуць адносіць да неактыўных плацельшчыкаў. Гэта прадугледжана пастановай МПЗ ад 15 мая 2023 года нумар 19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Рашэнне аб аднясенні арганізацый да неактыўных плацельшчыкаў будзе выносіцца на падставе аналізу прадстаўленых падатковых дэкларацый (разлікаў) па падатку на прыбытак (для беларускіх арганізацый), падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання, па адзіным падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, падатках на ігральны бізнес і на даходы ад ажыццяўлення латарэйнай дзейнасці і правядзення інтэрактыўных гульняў.

Пры аднясенні ІП да катэгорыі неактыўных плацельшчыкаў улічваюцца падатковыя дэкларацыі (разлікі) па падаходным падатку з фізасобы - ІП (натарыуса ў натарыяльным бюро) і па адзіным падатку.

Да неактыўных плацельшчыкаў будуць аднесены тыя, хто не прадставіў гэтыя дакументы або калі ў прадстаўленых паказчыкі роўныя нулю ці роўныя ўсім паказчыкам за папярэдні перыяд.

Да неактыўных плацельшчыкаў нельга адносіць арганізацыі, якія знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі, ІП у працэсе спынення дзейнасці, арганізацыі і ІП, у адносінах да якіх у адпаведнасці з заканадаўствам аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) прымяняюцца працэдуры эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва), ІП, якія прыпынілі прадпрымальніцкую дзейнасць у выпадках, устаноўленых заканадаўствам аб дзяржрэгістрацыі і ліквідацыі.

Таксама не могуць быць аднесены да неактыўных плацельшчыкаў бюджэтныя арганізацыі, грамадскія і рэлігійныя арганізацыі (аб'яднанні), рэспубліканскія дзяржаўна-грамадскія аб'яднанні, іншыя некамерцыйныя арганізацыі, замежныя арганізацыі, замежныя ІП, арганізацыі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадстаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, што выконваюць улік, разлік і налічэнне платы за ЖКП і платы за карыстанне жылым памяшканнем. Акрамя таго, да гэтай катэгорыі нельга аднесці арганізацыі і ІП, якія не прадстаўляюць падатковыя дэкларацыі (разлікі) у адпаведнасці з ч.4 п.2 арт.40 Падатковага кодэкса.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі