ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 7 лютага 2023
Мінск -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 лістапада 2022, 13:53

ММЗ за 10 месяцаў павялічыў вытворчасць рухавікоў на 12 працэнтаў

Фота з архіва
Фота з архіва

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі маторны завод у студзені - кастрычніку павялічыў вытворчасць рухавікоў на 12 працэнтаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

"Вытворчыя падраздзяленні Мінскага маторнага завода па выніках работы за 10 месяцаў бягучага года паказалі значныя вынікі. Выраблена ў адпаведнасці з узросшым попытам 42 483 маторы. За аналагічны перыяд 2021 года - 38 054 рухавікі. Рост склаў амаль 112 працэнтаў, - адзначылі ў прэс-службе. - У кастрычніку сабралі 4350 рухавікоў, з іх 690 шасціцыліндравых, 166 - малалітражных. Спецтэхнікі выраблена 61 адзінка".

Рост рэалізацыі гатовай прадукцыі не дае збірацца складскім астаткам: за 10 месяцаў бягучага года рэалізавана спажыўцам 42 485 рухавікоў. За аналагічны перыяд мінулага года было адгружана пакупнікам 39 938 матораў. "Павелічэнне продажаў планамерна расце як па чытырохцыліндравых, так і па шасціцыліндравых і малалітражных рухавіках", - дадалі на заводзе.

Таксама адзначаецца істотны рост рэалізацыі ў Расійскую Федэрацыю - 133,7 працэнта. На 3 працэнты павялічаны экспарт прадукцыі ў краіны далёкага замежжа. Прадукцыя беларускага прадпрыемства ўпершыню была пастаўлена на рынак Рэспублікі Бенін (Афрыка).

"Сур'ёзны рост назіраецца па вытворчасці і рэалізацыі малалітражных рухавікоў, у асноўным MMZ-3LD. Для параўнання: за 10 месяцаў мінулага года іх выраблена 433 штукі, у бягучым годзе - 1119 штук. Рост склаў амаль 247 працэнтаў", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Беларускія маторы паспяхова замяняюць імпартныя, якія ўстанаўліваліся расійскімі і беларускімі вытворцамі малалітражнай тэхнікі. У лістападзе калектыў ММЗ не збіраецца зніжаць абароты. З улікам удакладненага плана плануецца сабраць да 4,5 тыс. рухавікоў.

Мінскі маторны завод - вытворца сучасных дызельных, газадызельных, газапоршневых рухавікоў. Спецыялізуецца на распрацоўцы, праектаванні і вырабе сучасных трох-, чатырох-, шасці - і васьміцыліндравых рухавікоў. На заводзе выпускаецца больш за 100 мадыфікацый рухавікоў у дыяпазоне магутнасці ад 7 кВт да 330 кВт, прызначаных для ўстаноўкі на сельскагаспадарчую, дарожна-будаўнічую тэхніку, аўтамабілі і аўтобусы, энергаўстаноўкі, кампрэсары і іншыя агрэгаты. Рухавікі ММЗ пастаўляюцца на канвееры 49 прадпрыемстваў Беларусі, краін СНД і далёкага замежжа, прадукцыя прадаецца ў больш чым 50 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Лацінскай Амерыкі. Пры вытворчасці рухавікоў выкарыстоўваюцца камплектуючыя сусветна вядомых кампаній.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі