ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 29 кастрычніка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 верасня 2020, 14:24

Мясное марожанае і сухія сумесі: НАН прадставіць 240 новых распрацовак на "Белагра"

Фота з архіва
Фота з архіва

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прадставіць на "Белагра-2020" амаль 240 новых распрацовак і тэхналогій. Сярод іх - мясное марожанае і сухія сумесі для адытыўных тэхналогій, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Акадэміі навук.

Упершыню на выстаўцы "Белагра-2020" РУП "Інстытут мяса-малочнай прамысловасці" НАН Беларусі прадставіць мясное марожанае Ice meat. "Марожанае ўяўляе сабой асвяжаючы арыгінальны карысны прадукт, які ідэальна падыходзіць для лёгкага перакусу. Інавацыйнае мясное марожанае з'яўляецца высакаякасным збалансаваным вырабам дзякуючы наяўнасці ў яго саставе адборнай мясной сыравіны і іншых паўнацэнных інгрэдыентаў. Такое марожанае прыйдзецца да смаку моладзі, дзецям, якія адначасова пры ўжыванні любімых імі дэсертаў змогуць кампенсаваць патрэбнасці арганізма ў незаменных мікранутрыентах, якія змешчаны ў саставе мясных прадуктаў, а таксама гурманам і знатакам прадукцыі будучыні", - расказалі ў прэс-службе.

Таксама сярод навінак гэтага прадпрыемства - сухія сумесі для вытворчасці кулінарных вырабаў і паўфабрыкатаў з выкарыстаннем адытыўных тэхналогій (3д-тэхналогій). "Сумесі для адытыўных тэхналогій выраблены на аснове высакаякаснай мясной сыравіны (свініны, ялавічыны, мяса цыплят-бройлераў) з дабаўленнем сухіх малочных прадуктаў і іншых паўнацэнных інгрэдыентаў. Яны вызначаюцца павышанай харчовай каштоўнасцю і палепшанымі тэхналагічнымі паказчыкамі. Сумесі прызначаны для стварэння кулінарных вырабаў і паўфабрыкатаў новага пакалення арыгінальнай формы, з павышанай колькасцю бялку і зніжанай колькасцю тлушчу, а таксама іншымі высокімі спажывецкімі ўласцівасцямі", - растлумачылі ў Акадэміі навук.

"Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве" прадэманструе ў рамках выстаўкі насенне новых сартоў асноўных сельскагаспадарчых культур з высокім патэнцыялам прадукцыйнасці і ўраджайнасці, створаных вучонымі-аграрыямі на базе цэнтра. "Інстытут ільну" пакажа новыя сарты льну-даўгунцу з высокім патэнцыялам ураджайнасці і прадукцыйнасці. "Інстытут аховы раслін" прадставіць фунгіцыдныя прэпараты на аснове выкарыстання прамысловых адходаў гальванічнай вытворчасці, прызначаныя для аховы пладовых, ягадных, агароднінных культур і бульбы ад узбуджальнікаў грыбковых захворванняў (фітафтароз, альтэрнарыёз, парша, каранёвыя гнілі і інш.).

На выставачных стэндах "Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве" наведвальнікі змогуць азнаёміцца з новымі сартамі бульбы, унікальнымі па ўраджайнасці, таварнасці і здольнасці доўга ляжаць. А "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі" прадставіць найноўшыя біятэхналогіі ў племянной жывёлагадоўлі. Сярод іх - пацвярджэнне дакладнасці паходжання жывёл па мікрасатэлітных локусах (буйной рагатай жывёлы, свіней, коней), маркер-залежная селекцыя (вызначэнне генатыпу жывёлы незалежна ад полу, узросту, фізіялагічнага стану) і іншыя.

30-я Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2020" пройдзе з 29 верасня па 4 кастрычніка на тэрыторыі Футбольнага манежа на праспекце Пераможцаў, 20/2 у Мінску. Паводле інфармацыі арганізатараў, удзел у форуме прымуць каля 400 кампаній з 15 краін. Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве паўдзельнічаюць 36 арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі