ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 мая 2023, 09:40

Мясніковіч заявіў аб запатрабаванасці прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў на рынках краін ЕАЭС

Фота з архіва
Фота з архіва

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў запатрабавана на рынку краін Расіі і дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч, паведамляе БЕЛТА.

"Калі я тры з лішнім гады таму прыйшоў працаваць у камісію ў якасці старшыні калегіі, то ўвесь час імкнуўся перавесці работу ў плоскасць вырашэння практычных задач. Узаемны гандаль кааперацыйнымі таварамі, што для нашых прадпрыемстваў вельмі важна, у мінулым годзе вырас у 1,4 раза, а ўжо за першы квартал гэтага года аб'ём узаемнага гандлю павялічыўся ў 1,6 раза. Гэта сведчыць аб тым, што прадукцыя нашых прадпрыемстваў запатрабавана, яна даволі камфортна прысутнічае на рынку Расіі і дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза", - расказаў Міхаіл Мясніковіч.

Ён адзначыў, што шэсць гадоў не вырашалася пытанне дзяржзакупак. "Мы вельмі сур'ёзна папрацавалі ў гэтым напрамку, даводзілася выкарыстоўваць розныя метады. Мне прыемна, калі я бачу на маскоўскіх вуліцах нашы МАЗы. Гэта сведчыць аб тым, што і прадукцыя якасная, і, безумоўна, гэта ўдзел у дзяржаўных закупках. У праекце бюджэту на 2024 год (я ўжо атрымаў усе неабходныя матэрыялы) 1 млрд 750 млн расійскіх рублёў накіроўваецца на падтрымку сумесных кааперацыйных праектаў. Мне ўяўляецца, што бліжэйшая праграма, якая можа быць, гэта "Саюзная электроніка". Гэта вельмі важна, актуальна і запатрабавана", - адзначыў старшыня Калегіі ЕЭК.

Міхаіл Мясніковіч дадаў, што ён рады, што голас Беларусі чуюць, з яе меркаваннем лічацца. "Гэта ўсяляе ўпэўненасць, што намаганні нацыянальнага ўрада, адпаведных нацыянальных структур і камісіі будуць садзейнічаць таму, каб эканоміка Беларусі развівалася даволі ўстойліва", - канстатаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі