Сцяг Аўторак, 28 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 сакавіка 2023, 17:11

Міжведамасную рабочую групу створаць для рэалізацыі пагаднення паміж Беларуссю і РФ аб адзінай прамысловай палітыцы

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжведамасная рабочая група будзе створана для рэалізацыі пагаднення паміж урадам Беларусі і ўрадам Расіі аб адзінай прамысловай палітыцы. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра прамысловасці Беларусі Аляксандр Яфімаў у Маскве на 10-м пасяджэнні міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрама.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, сустаршыня міжпарламенцкай камісіі ад беларускага боку Валерый Бельскі і намеснік старшыні Савета Федэрацыі Юрый Вараб'ёў.

Аляксандр Яфімаў нагадаў, што ў лістападзе 2021 года дэкрэтам Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы зацверджана праграма па фарміраванні адзінай прамысловай палітыкі Саюзнай дзяржавы. Пры падрыхтоўцы гэтага дакумента бакі зыходзілі з неабходнасці стварэння і замацавання прававых умоў для ўзгаднення і рэалізацыі сумесных дзеянняў у сферы прамысловасці. У сувязі з гэтым падрыхтавана і падпісана два стратэгічна важныя для прамысловасці Саюзнай дзяржавы міжурадавыя пагадненні: аб прызнанні тэхналагічных аперацый і аб правядзенні адзінай прамысловай палітыкі. Цяпер Мінпрам і Мінпрамгандаль выпрацавалі дакладны механізм рэалізацыі падпісаных пагадненняў, які ажыццяўляецца праз узаемадзеянне адпаведных рабочых груп, створаных бакамі, інфармаваў намеснік міністра.

"Для дасягнення мэт падпісанага ў лютым 2023 года пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб адзінай прамысловай палітыцы вядзецца работа па стварэнні міжведамаснай рабочай групы і ўзгадняецца правядзенне яе пасяджэння ў бліжэйшы час", - удакладніў Аляксандр Яфімаў.

Асноўная мэта пагадненняў - забеспячэнне скаардынаванай работы галін прамысловасці дзвюх краін. Іх рэалізацыя дасць магчымасць стварыць адзіную прамысловую прастору і аб'яднаць матэрыяльны і інтэлектуальны патэнцыял прамысловых прадпрыемстваў, што асабліва актуальна ва ўмовах санкцыйнай палітыкі недружалюбных краін.

Намеснік міністра прамысловасці Беларусі адзначыў, што супрацоўніцтва прамысловых прадпрыемстваў Саюзнай дзяржавы ў сферы кааперацыі мае доўгатэрміновы характар, асабліва ў сферы машынабудавання. "Сумеснае ўзаемадзеянне ў рамках падпісаных пагадненняў мы бачым у першую чаргу ў максімальным уключэнні ў кааперацыйны працэс прамысловых прадпрыемстваў дзвюх краін у мэтах павышэння імпартанезалежнасці і забеспячэння тэхналагічнага суверэнітэту Саюзнай дзяржавы, у выпрацоўцы эфектыўных механізмаў фінансавання і рэалізацыі такіх кааперацыйных праектаў, іх падтрымцы з боку дзяржавы, а таксама ў развіцці навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва", - рэзюмаваў Аляксандр Яфімаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі