ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 кастрычніка 2021, 11:27

Мінскі трактарны завод распрацаваў дзве новыя мадэлі гідраманіпулятараў

Фота з архіва
Фота з архіва

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыялісты Мінскага трактарнага завода распрацавалі дзве новыя мадэлі гідраманіпулятараў. Іх выкарыстанне павысіць эфектыўнасць вывазу сартыменту пры нарыхтоўцы драўніны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал МТЗ.

"У бліжэйшы час будуць выраблены і адпраўлены на выпрабаванні доследныя ўзоры - для форвардарных цялежак і аўтамабільных сартыментавозаў. На першую мадэль канструктарская дакументацыя перададзена ў доследны цэх МТЗ, на другую - у стадыі завяршэння", - гаворыцца ў паведамленні.

У гідраманіпулятара для сартыментавозаў на 20 кіланьютанаў павялічана грузападымальнасць, што дасць магчымасць паскорыць пагрузку лесу. У форвардарнага - большы вылет стралы: ён складае 8,5 м супраць 6,5 м у папярэдняй мадэлі. Новае рашэнне зменшыць колькасць хадоў і скароціць час збору сартыментаў.

Мінскі трактарны завод - адзін з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў свеце. У склад холдынга акрамя МТЗ уваходзіць 10 прадпрыемстваў, створана каля 20 зборачных вытворчасцей за мяжой. Прадукцыя прадстаўлена на рынках больш як 60 дзяржаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі