
2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінсельгасхарч змяніў гранічныя мінімальныя цэны на тавары, што рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах. Гэта рэгламентуецца пастановай ведамства ад 30 лістапада 2022 года нумар 119, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Кошт прадукцыі ўстанаўліваецца ў залежнасці ад рэгіёна экспарту: Расія, Азербайджан, краіны ЕАЭС (акрамя Расіі), а таксама краіны СНД і Грузія (акрамя краін ЕАЭС і Азербайджана), краіны па-за СНД (акрамя Грузіі).
Згодна з дакументам свежую, ахалоджаную і замарожаную ялавічыну, а таксама мяса маладняку буйной рагатай жывёлы нельга прадаваць у Расію, краіны ЕАЭС, СНД і Грузію танней за $4,3 за кг (ва Узбекістан - $4,4), а ад дарослай БРЖ - танней за $4,1 за кг. У астатнія дзяржавы кошт экспарту будзе не ніжэйшы за $4,35 і $3,9 за кг.
У дакумент таксама трапілі такія пазіцыі, як сухое малако і вяршкі, сметанковае масла і сыры.
Пастанова ўступіла ў сілу сёння.-0-