Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 студзеня 2024, 09:30

Мінсельгасхарч устанавіў памер патаннення кошту льновалакна для дзяржпатрэб у 2024 годзе

Фота з архіва
Фота з архіва
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўстанавіла памер патаннення кошту адзінкі льнянога валакна, што пастаўляецца ў лік дзяржаўных патрэб у 2024 годзе. Гэта прадугледжана пастановай міністэрства нумар 6 ад 19 студзеня 2024 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Памер патаннення (з улікам падатку на дабаўленую вартасць) за 1 т ільнянога валакна складае ад Br560 да Br2153 у залежнасці ад яго нумара.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2024 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі