
2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання змяніла гранічныя мінімальныя цэны на тавары, што рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах. Гэта рэгламентуецца пастановай ведамства ад 1 лютага 2023 года нумар 19, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Кошт прадукцыі ўстанаўліваецца ў залежнасці ад рэгіёна экспарту: Расія, краіны ЕАЭС (акрамя Расіі), краіны СНД і Грузія (акрамя краін ЕАЭС), краіны па-за СНД (акрамя Грузіі).
Згодна з дакументам, свежыя, ахалоджаныя або замарожаныя тушы або паўтушы маладняку буйной рагатай жывёлы нельга прадаваць у Расію, краіны ЕАЭС, СНД і Грузію танней за $4,2 за кг, а ад дарослай БРЖ - танней за $4 за кг. У астатнія дзяржавы кошт экспарту будзе не ніжэйшы за $3,9 за кг.
У дакумент таксама трапілі такія пазіцыі, як сухое малако і вяршкі, сметанковае масла і сыры.
Пастанова ўступіла ў сілу з 2 лютага.-0-