ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 30 верасня 2022
Мінск +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 ліпеня 2022, 13:21

Мінсельгасхарч: пасяўныя плошчы цукровых буракоў павялічаны, праблем з забеспячэннем цукрам няма

Цукровыя буракі. Фота з архіва
Цукровыя буракі. Фота з архіва

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяўныя плошчы цукровых буракоў у гэтым годзе павялічаны, праблем з забеспячэннем цукрам няма. Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння праблем з забеспячэннем цукрам няма. Ураджай цукровых буракоў у 2021 годзе ў дастатку забяспечыў вытворчасць гэтага прадукту для ўнутранага рынку. У бягучым годзе плошчы пад гэту культуру павялічаны. Чаканы ўраджай цукровых буракоў - не менш за 5 млн т. Гэтага цалкам дастаткова для таго, каб забяспечыць сваё насельніцтва і мець экспартны патэнцыял", - сказаў Уладзімір Гракун.

Паводле даных "Белдзяржхарчпрама", звыш 111 тыс.т цукру цяпер знаходзіцца на складах. Як раней заяўлялі прадстаўнікі канцэрна, гэтага больш чым хопіць для забеспячэння насельніцтва да новага ўраджаю, ёсць перспектывы і для паставак за мяжу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі