ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 ліпеня 2022, 14:17

Мінсельгасхарч: краіна будзе забяспечана прадуктовым збожжам і крупамі

Фота з архіва
Фота з архіва

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у бягучым годзе будзе забяспечана прадуктовым збожжам і крупамі з новага ўраджаю. Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзяржзаказ прадуктовага збожжа вызначаны ў памеры больш за 800 тыс. т. Пакуль збожжа ў лік дзяржзаказу яшчэ не паступае, таму што яшчэ не пачалася масавая ўборка збожжавых (яе пачаткам лічыцца момант, калі ўбрана не менш за 5 працэнтаў плошчаў. - Заўвага БЕЛТА). Думаю, што дзяржзаказ будзе выкананы поўнасцю. Прадуктовым збожжам і крупамі насельніцтва будзе забяспечана. Дастаткова будзе і піваварнага ячменю, зерня для вытворчасці спірту", - сказаў Уладзімір Гракун.

Як паведамлялася, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 52 тыс. га, што складае 2,43 працэнта запланаванай плошчы. Усяго па краіне намалочана 258,9 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 49,9 ц/га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі