ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 мая 2023
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 сакавіка 2023, 11:50

Мінсельгасхарч: Беларусь нарасціла экспарт малочнай прадукцыі ў Еўропу

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нягледзячы на санкцыі Беларусь нарасціла экспарт малочнай прадукцыі ў Еўропу. Аб гэтым расказаў журналістам у час Другога Міжнароднага форуму "Беларусь аграрная. Малочная ферма" першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Сяргей Федчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты форум праводзіцца для таго, каб папулярызаваць нашу сельскагаспадарчую галіну, асабліва малочную прадукцыю, як унутры краіны, так і за яе межамі. Сёння Беларусі ёсць чым ганарыцца, мы дасягнулі значных поспехаў у малочнай жывёлагадоўлі. Так, экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі за 2022 год дасягнуў $8,3 млрд. Прырост склаў амаль 30 працэнтаў, а ў грашовым выражэнні - $1,5 млрд. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што ў сельскай гаспадарцы, у прыватнасці ў жывёлагадоўлі, мы прымяняем самыя сучасныя метады вытворчасці", - сказаў Сяргей Федчанка.

Ён дадаў, што ў нашай краіне функцыянуюць 1,5 тыс. ферм з найноўшым абсталяваннем і добрымі ўмовамі як для работнікаў, так і для жывёл. Акрамя таго, паводле яго слоў, Беларусь можа ў поўным аб'ёме аснасціць свае малочнатаварныя фермы тым абсталяваннем, якое вырабляецца на айчынных прадпрыемствах.

"Адзначу, што нягледзячы на санкцыі Беларусь не зменшыла экспарт малочнай прадукцыі ні ў Расію, ні ў краіны Заходняй Еўропы. Наадварот, мы нарасцілі экспарт у 1,5 раза ў Польшчу і іншыя краіны ЕС", - падкрэсліў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

Гаворачы аб планах на 2023 год, ён заявіў, што малочная галіна не збіраецца спыняцца на дасягнутых выніках.

"На бягучы момант вытворчасць малака ў краіне вырасла на 5 працэнтаў да ўзроўню 2022 года. Упэўнены, што мы будзем і ў далейшым нарошчваць гэту вытворчасць, а таксама экспарт малакапрадуктаў за межы Беларусі", - запэўніў Сяргей Федчанка.

Паводле яго слоў, лідзіруючыя пазіцыі ў вытворчасці малака займаюць Брэсцкая вобласць, якая ў гэтым годзе прыбавіла 8 працэнтаў да вытворчасці, Гродзенская (каля 7 працэнтаў) і Мінская (каля 5 працэнтаў).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі