ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 8 снежня 2022
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 верасня 2022, 09:08

Міністр сельскай гаспадаркі: Беларусь выходзіць на сур'ёзны ўзровень аграрнага рынку ў свеце

Фота з архіва
Фота з архіва

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліка Беларусь выходзіць на сур'ёзны ўзровень аграрнага іграка ў свеце. Такім меркаваннем у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзяліўся міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, паведамляе БЕЛТА.

"Рэспубліка Беларусь выходзіць на сур'ёзны ўзровень аграрнага іграка ў свеце. Не сакрэт, што мы ўваходзім у лідары краін па экспарце малочнай прадукцыі, у дзясятку - па мясе. Беларусь ведаюць. І буйнатаварныя вытворчасці - гэта высокадакладныя вытворчасці, аб чым заўсёды гаворыць Прэзідэнт краіны. Наплявацельскае стаўленне на нейкім з этапаў дасць дрэнны вынік. Таму мы, маючы добрыя прадпрыемствы-маякі, дзе тэхналогія адточана ад пачатку да канца, паказваем (іх вопыт. - Заўвага БЕЛТА) тым, хто гэту тэхналогію не вывучае да канца. І кіраўнік дзяржавы абсалютна мае рацыю, калі робіць нам заўвагі", - сказаў Ігар Брыло.

Ён дадаў: "Я не ўтойваю, такія фактары яшчэ ёсць. Але тым не менш пазітыўны момант разумення кіраўніком прадпрыемства таго, што калі ён, яго каманда і спецыялісты будуць рабіць усё правільна ад пачатку да канца, то будзе і вынік. Рэнтабельнасць малака пры правільным вядзенні можа быць у памеры 40-50 працэнтаў. Але бывае, што прыязджаеш на месцы, у рэгіёны, гаспадаркі і сам думаеш, як можна было да такога давесці той ці іншы фрагмент або тэхналогію. Гэта вельмі непрыемны фактар. Прэзідэнт правільна робіць на гэтым акцэнт. І дыктатура дысцыпліны і тэхналогіі павінна быць".

Міністр сельскай гаспадаркі адзначыў, што гэта дасць станоўчы эфект для калектыву. "Работнікі атрымаюць большую зарплату, чым з наплявальніцкім стаўленнем, калі няважна паела карова, ці папіла цяля. Мы павінны дакладна ведаць, што цяля з'ела дазіраваную колькасць камбікорму, тую, якую яму належна па тэхналогіі, мы павінны быць упэўнены ў тым, што кругласутачна ў яго ёсць вада, падсцілачны матэрыял сухі. Тады будзе і вынік. А калі бачыш наплявальніцтва, то і самому балюча становіцца і тады пераходзіш на больш высокі тон", - сказаў на заканчэнне Ігар Брыло.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі