ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 чэрвеня 2023, 12:28

Міністр ЕЭК і прадстаўнікі беларускага бізнесу абмеркавалі механізм падтрымкі прамкааперацыі ў ЕАЭС

Фота eec.eaeunion.org
Фота eec.eaeunion.org

6 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Артак Камалян правёў сустрэчу з членамі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, прадстаўнікамі зацікаўленых прадпрыемстваў і дзяржорганаў Беларусі, на якой абмеркаваны новы механізм падтрымкі прамысловай кааперацыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

Міністр ЕЭК нагадаў, што ў выніку змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС, узгодненых кіраўнікамі дзяржаў саюза на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 25 мая, ЕЭК атрымае новыя паўнамоцтвы па льготным фінансаванні шматбаковых інтэграцыйных праектаў у прамысловасці з бюджэту саюза. "З наступнага года мы зможам субсідзіраваць банкам частку працэнтных ставак па выдадзеных крэдытах. Бюджэт будзе фарміравацца з долевых узносаў, што паступаюць ад спецыяльных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных пошлін, і складзе каля $20 млн за год", - сказаў ён.

Паводле слоў Артака Камаляна, для запуску новага механізма цяпер распрацоўваецца палажэнне аб парадку адбору кааперацыйных праектаў і аказання фінансавага садзейнічання пры іх рэалізацыі. "Праграма фінансавага садзейнічання прамысловай кааперацыі будзе садзейнічаць далейшаму тэхналагічнаму развіццю нашых краін, забяспечыць малым і сярэднім прадпрыемствам доступ да новых тэхналогій, а таксама будзе стымуляваць інтэграцыйныя працэсы на еўразійскай прасторы ў цэлым", - падкрэсліў ён.

"Адзначыўшы высокі прафесіяналізм і канструктыўны дзелавы падыход прадстаўнікоў беларускага бізнесу пры распрацоўцы фінансавых дакументаў, а таксама наяўнасць у Беларусі шэрага перспектыўных галіновых праектаў, Артак Камалян заклікаў бізнесменаў краіны больш актыўна ўключацца ў гэту работу", - заявілі ў прэс-службе.

З боку прадстаўнікоў беларускай бізнес-супольнасці на сустрэчы агучаны пытанні аб умовах прадастаўлення прэферэнцый і льготных ставак пры ўкараненні новага механізма фінансавання, стварэнні спрыяльных умоў для рэалізацыі інтэграцыйных праектаў, а таксама аб магчымасці форс-мажорных абставін. "Беларускім бокам прапануецца прадугледзець удзел усіх фінансавых арганізацый пры падрыхтоўцы і разглядзе кааперацыйных праектаў. Па ключавых актуальных пытаннях бізнесу міністр ЕЭК даў растлумачэнні, у рамках маючых адбыцца экспертных кансультацый работа па праекце палажэння будзе прадоўжана", - дадалі ў прэс-службе.

Сустрэча ў Мінску стала першай з серыі запланаваных рабочых сустрэч Артака Камаляна з прадстаўнікамі бізнесу і кіраўнікамі прамысловых прадпрыемстваў дзяржаў - членаў ЕАЭС. У бліжэйшы час канструктыўнае абмеркаванне новага механізма падтрымкі прамкааперацыі прадоўжыцца.

Змяненні ў Дагавор аб ЕАЭС у частцы надзялення ЕЭК новымі паўнамоцтвамі ўступяць у сілу пасля іх ратыфікацыі дзяржавамі саюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі