
1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве фінансаў з 1 лістапада ўводзіцца ў дзеянне аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма "Дзяржаўнае сховішча каштоўнасцей", паведамілі БЕЛТА ў Мінфіне.
У рамках АІС "Дзяржсхоў" прадугледжаны абмен звесткамі ў выглядзе электронных дакументаў, пры гэтым захавана магчымасць прадстаўлення і на папяровым носьбіце. Работа па абмене электроннымі дакументамі будзе арганізавана праз асабісты кабінет знешняга карыстальніка, спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне, якое ўяўляе сабой вэб-рэсурс у інтэрнэце, з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу сертыфіката адкрытага ключа рэспубліканскага засведчвальнага цэнтра дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі.
"Пры пастаўцы каштоўных металаў і каштоўных камянёў і вырабаў, што іх змяшчаюць, у Дзяржаўнае сховішча каштоўнасцей і водпуску з яго суб'ектам гаспадарання неабходна прадстаўляць дакументы па формах і ў парадку, устаноўленым пастановай Міністэрства фінансаў ад 14 красавіка 2004 года нумар 69 (у рэдакцыі ад 12 верасня 2022 года нумар 40)", - адзначылі ў міністэрстве.
Праз АІС "Дзяржсхоў" Міністэрства фінансаў будзе ўзаемадзейнічаць з суб'ектамі гаспадарання па працэдурах, што выконваюцца згодна з дадаткамі 13 і 14 да рашэння Калегіі ЕЭК ад 21 красавіка 2015 года нумар 30 "Аб мерах нетарыфнага рэгулявання" і палажэння аб парадку рэалізацыі схемы сертыфікацыі Кімберлійскага працэсу.-0-