
Фота з архіва
12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў завяршыла размяшчэнне ў гандлёвай сістэме ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" дзяржаўных аблігацый, намініраваных у доларах ЗША, выпуску нумар 300, паведамілі БЕЛТА ў Мінфіне.
"Дзяржаўныя аблігацыі гэтага выпуску рэалізаваны ў поўным аб'ёме на суму $30 млн", - адзначылі ў міністэрстве.
Размяшчэнне завершана 10 мая 2023 года. Дата пагашэння аблігацый - 24 сакавіка 2027 года.-0-