ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 чэрвеня 2023, 16:24

Мінфін прапанаваў абмеркаваць змяненні ў заканадаўства ў сферы рэгулявання рынку каштоўных папер

Фота з архіва
Фота з архіва

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Міністэрства фінансаў, якой уносяцца змяненні ў шэраг ведамасных пастаноў па пытаннях рэгулявання дзейнасці на рынку каштоўных папер, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У прыватнасці, дакументам уносяцца змяненні ў пастановы Мінфіна "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб умовах і парадку ажыццяўлення клірынгавай дзейнасці" ў частцы пашырэння пераліку ўдзельнікаў таргоў каштоўнымі паперамі пры ажыццяўленні здзелак на арганізаваным рынку для забеспячэння магчымасці ажыццяўлення разлікаў па выніках таргоў, а таксама "Аб рэгуляванні рынку каштоўных папер" у частцы пашырэння пераліку здзелак, якія праводзяцца ў працэсе абарачэння каштоўных папер на арганізаваным рынку.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства фінансаў.

Свае заўвагі і прапановы з 7 па 18 чэрвеня можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання на адрас электроннай пошты law_securities@minfin.gov.by (з паметкай "ПМФ 76").-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі