
4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў плануе ў 2023 годзе выпускі "зялёных" дзяржаўных аблігацый як на ўнутраным, так і на расійскім рынках. Аб гэтым у інтэрв'ю часопісу "Экономика Беларуси" паведаміў намеснік міністра фінансаў Павел Лемех, паведамляе БЕЛТА.
Першы выпуск "зялёных" аблігацый адбыўся ў снежні 2022 года. На пляцоўцы Беларускай валютна-фондавай біржы былі размешчаны ўнутраныя "зялёныя" дзяржаўныя аблігацыі на суму 5 млрд расійскіх рублёў тэрмінам на 3 гады са стаўкай працэнтнага даходу 12,5 працэнта гадавых. Выпуск поўнасцю набыты айчыннымі і расійскімі інвестарамі за адзін дзень.
"Зялёная" аблігацыя - гэта любы тып аблігацыйнага інструменту, паступленні ад якога будуць выкарыстоўвацца выключна для фінансавання або рэфінансавання часткова або поўнасцю новых або існуючых праектаў з экалагічна ўстойлівымі выгадамі.-0-