
19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не ўсе міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы сёння незалежныя і аб'ектыўныя ў ацэнках, заявілі БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў.
У Мінфіне падкрэслілі, што Беларусь прыкладае ўсе намаганні для вырашэння пытанняў з разлікамі па еўрабондах, нягледзячы на складаную сітуацыю, звязаную з устаноўленымі Захадам абмежаваннямі.
Некаторыя міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы ў сваіх справаздачах канстатавалі, што цяжкасці з выплатамі тэхнічныя і абумоўлены санкцыямі, прызналі, што беларускі бок здольны выконваць свае фінансавыя абавязацельствы цалкам і своечасова і робіць усё магчымае для разлікаў з інвестарамі. Але асобныя агенцтвы прытрымліваюцца меркавання, у адпаведнасці з якім любыя дзеянні краіны не адпавядаюць устаноўленым умовам.
У Мінфіне звярнулі ўвагу на тое, што і эмітэнт, і ўладальнікі еўрабондаў адкрытыя для сумеснай работы, нягледзячы на тэхнічныя цяжкасці. "Аднак ёсць і трэція асобы, дзеянні якіх нацэлены на выкарыстанне штучных дэфолтных з'яў, прытрымліваючыся генеральнай лініі Захаду", - падкрэслілі ў ведамстве.
На думку міністэрства, у цяперашні няпросты час нельга прытрымлівацца толькі стандартных практык і метрык, а некаторыя выказванні рэйтынгавых агенцтваў аб дэфолце трэба прымяняць да інфраструктуры Захаду, якая паказала сваю абыякавасць да інвестараў.-0-