ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 30 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 верасня 2022, 16:39

Мінфін: бюджэтам на 2023 год будзе прадугледжаны рост аплаты працы

Фота з архіва
Фота з архіва

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бюджэтам на 2023 год будзе прадугледжаны рост аплаты працы. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр фінансаў Юрый Селіверстаў перад пасяджэннем Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння на разгляд Прэзідыума Саўміна вынесены праекты прагнозных дакументаў на 2023 год - аб важнейшых параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі, аб рэспубліканскім бюджэце і змяненнях у Падатковы кодэкс.

"Традыцыйна сацыяльная сфера не будзе абдзелена. Ёсць заданне па росце аплаты працы. Пакуль папярэдне можна сказаць, што каля Br3 млрд на фонд аплаты працы будзе дабаўлена. З іх бюджэтнікам (без дзяржслужачых і ваенных) - больш за Br2 млрд. Гэта дазволіць недзе на 10 працэнтаў павялічыць базавую стаўку і яшчэ дадаткова прадугледжваць сродкі на мэтавыя выплаты. Паводле нашых папярэдніх прагнозаў, мэтавыя выплаты, надбаўкі прырастуць недзе напалавіну", - сказаў Юрый Селіверстаў.

Паводле яго слоў, у наступным годзе аб'ём інвестыцый, дарожнага будаўніцтва, рамонту вулічнай сеткі, інфраструктуры да жылля будзе не меншы за бягучы год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі