ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 8 снежня 2022
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 жніўня 2022, 14:26

Мінэнерга прапануе абмеркаваць пытанні выкарыстання ахоўных зон электрасетак

Фота з архіва
Фота з архіва

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства энергетыкі вынесла на грамадскае абмеркаванне праект пастановы Савета Міністраў "Аб ахоўных зонах электрычных сетак, памерах і рэжыме іх выкарыстання", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Праект пастановы накіраваны на забеспячэнне сістэмнага і комплекснага прававога рэгулявання зямельных адносін у сувязі з устанаўленнем ахоўных зон электрычных сетак і рэжыму іх выкарыстання.

Пры гэтым ставяцца такія задачы, як забеспячэнне захаванасці электрычных сетак, стварэнне рэжыму іх бяспечнай эксплуатацыі, папярэджанне няшчасных выпадкаў і пажараў у выніку ўздзеяння электрычнага току, прадухіленне прычынення шкоды спажыўцам электрычнай энергіі і арганізацыям, ва ўласнасці, гаспадарчым веданні або аператыўным кіраванні якіх знаходзяцца электрычныя сеткі.

Напрыклад, праектам дакумента рэгламентуецца патрабаванне аб устаноўцы знакаў аб забароне рыбалоўства ў ахоўнай зоне паветраных ліній электраперадачы ў месцах іх перасячэння або збліжэння з паверхневымі воднымі аб'ектамі, а таксама ў месцах магчымага затаплення паводкавай вадой, непасрэдна каля берагавой лініі з улікам магчымага сезоннага ўздыму ўзроўню вады. Гэта мера накіравана на прадухіленне няшчасных выпадкаў.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 29 жніўня па 8 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі