ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 30 сакавіка 2023
Мінск Малавоблачна -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 лістапада 2022, 19:39

Мінэнерга: Беларусь цалкам забяспечана матэрыяламі для будаўніцтва новых электрасетак

Фота з архіва
Фота з архіва

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь цалкам забяспечана матэрыяламі для будаўніцтва новых электрасетак. Аб гэтым расказаў намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз у праекце "Краіна гаворыць" на YouTube-канале БЕЛТА.

Гаворачы аб тым, ці паўплывалі ўведзеныя санкцыі супраць Беларусі на рынак матэрыялаў для будаўніцтва і рэканструкцыі электрычных сетак, Дзяніс Мароз адзначыў, што ў краіне вырабляюцца практычна ўсе неабходныя для гэтага матэрыялы і канструкцыі. "Нават калі нейкіх асобных пазіцый у Беларусі можа не быць, яны адназначна ёсць у рамках Саюзнай дзяржавы", - растлумачыў намеснік міністра.

Гэта пацвердзіў і дырэктар філіяла "Віцебскія электрычныя сеткі" РУП "Віцебскэнерга" Мікалай Русак. "Напрыклад, Мінскі электратэхнічны завод імя У.І.Казлова выпускае трансфарматары, а ВА "Энергакамплект" - кабелі на ўсе класы напружання", - расказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі