Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 лютага 2024, 10:23

Мінэканомікі: у мінулым годзе мы паставілі высокую планку росту інвестыцый, гэта было правільнае рашэнне

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінулым годзе мы паставілі высокую планку росту інвестыцый, і гэта было правільнае рашэнне. Аб гэтым у эфіры тэлеканала АНТ паведаміў міністр эканомікі Юрый Чабатар.

"Мы паставілі ў мінулым годзе вельмі высокую планку па росце інвестыцый і бачым, што гэта было правільнае рашэнне. Рост інвестыцый склаў амаль 115 працэнтаў, але больш за ўсё нас радуе, што прадпрыемствы, рэальны сектар эканомікі пачалі істотна абнаўляцца, устаноўка новага абсталявання ў мінулым годзе была на ўзроўні 130 працэнтаў. Фактычна гэта канкурэнтаздольнасць новага віду прадукцыі, гэта якасць, тым больш мы гаворым пра Год якасці. Ствараючы новыя вытворчасці, новыя прадпрыемствы, мы непазбежна ствараем базу для далейшага росту ў наступныя гады. Зразумела, гэта і магчымасць стварэння новых рабочых месцаў, асабліва ў рэгіёнах. Ініцыятыва "Адзін рэгіён - адзін праект": мы пачыналі літаральна год таму са 120 праектаў, год завяршалі са 150, а гэты год пачынаем ужо са 190 праектамі", - расказаў Юрый Чабатар.

Што датычыцца вынікаў 2023 года, то міністр адзначыў, што год быў паспяховы. "Што галоўнае для простага чалавека, для насельніцтва? Перш за ўсё тое, што ў яго застаецца ў кішэнях, - даходы, заработная плата. У гэтым плане год быў паспяховым. Сярэдні ўзровень заработнай платы за мінулы год склаў больш за Br1,9 тыс., а ў снежні - Br2,2 тыс., пенсія - каля Br700. Цэны - гэта тое, на што сёння і заўсёды людзі звяртаюць увагу. Інфляцыя ў мінулым годзе была на мінімальным узроўні 5,8 працэнта – гэта ніжэй за тыя прагнозы 7-8 працэнтаў, якія мы ставілі. Гэта намнога ніжэй, чым у большасці краін-суседзяў. Асабліва ў Еўрапейскім саюзе, мы бачым, наколькі не першы ўжо год зашкальвае інфляцыя. І што нас радуе з пазіцыі драйвераў росту, дык гэта тое, што мы забяспечылі рост за кошт машынабудавання, высокатэхналагічных галін. Машыны, абсталяванне, станкі – па многіх пазіцыях мы дасягнулі максімальных аб’ёмаў вытворчасці і экспарту", - праінфармаваў кіраўнік Мінэканомікі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі