ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 мая 2023, 15:10

Мінэканомікі: трэнд на сацыяльную, экалагічную і карпаратыўную адказнасць бізнесу ўзмоцніцца

Фота з архіва
Фота з архіва

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнд на сацыяльную, экалагічную і карпаратыўную адказнасць бізнесу будзе ўзмацняцца. Аб гэтым паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення стратэгічнага развіцця і міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства эканомікі Алена Балігатава на семінары, прысвечаным развіццю ESG-парадку дня ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

"Дзейнасць кампаній у галіне ўстойлівага развіцця набывае ўсё большае значэнне для многіх зацікаўленых бакоў. Разам з фінансавымі вынікамі дзейнасці арганізацый інвестары і крэдыторы аналізуюць нефінансавыя паказчыкі, якія даюць магчымасць ацаніць выкананне экалагічных, сацыяльных і кіраўніцкіх (ESG) стандартаў", - сказала Алена Балігатава.

На мерапрыемстве эксперты ПРААН і кансалтынгавай кампаніі ASER прадставілі вынікі даследавання па прымяненні ESG-стандартаў суб'ектамі гаспадарання Беларусі. Вынікі апытання больш як 100 беларускіх кампаній з розных галін паказалі, што ў краіне ESG-парадак дня прадстаўлены фрагментарна. Так, для большасці суб'ектаў гаспадарання такія традыцыйныя тэмы, як энергазберажэнне, дабрачыннасць, ахова працы і антыкарупцыйная дзейнасць, з'яўляюцца больш актуальнымі ў параўнанні з новымі выклікамі: змяненне клімату, цыркулярная эканоміка, інклюзіўнасць, карпаратыўная сацыяльная адказнасць.

Сярод асноўных цяжкасцей пашырэння ESG-парадку дня ў Беларусі вылучаны недастатковая інфармаванасць бізнесу, адсутнасць матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў, а таксама няхватка спецыялістаў.

Развіццё рэгулявання па новых выкліках па аналогіі з традыцыйнымі тэмамі, павышэнне дасведчанасці стэйкхолдараў, а таксама распрацоўка рамачнага дакумента ў сферы ESG - ключавыя рэкамендацыі для пашырэння ESG-парадку дня ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі