ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 верасня 2022
Мінск +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 жніўня 2022, 17:17

Мінэканомікі: рэкордны прафіцыт знешняга гандлю абумоўлены значным скарачэннем імпарту

Фота з архіва
Фота з архіва

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафіцыт знешняга гандлю прадаўжае біць рэкорды. У Міністэрстве эканомікі пракаменціравалі вынікі паўгоддзя, паведамляе БЕЛТА.

У студзені-чэрвені 2022 года знешнегандлёвы баланс сфарміраваўся з рэкордным за апошнія 10 гадоў прафіцытам - $2,3 млрд. "Такое высокае дадатнае сальда абумоўлена больш значным скарачэннем імпарту тавараў і паслуг, чым экспарту", - расказалі ў Мінэканомікі.

У ведамстве дадалі, што такога значнага выніку ўдалося дасягнуць за кошт нарошчвання вытворчасці запатрабаванай на знешніх рынках прадукцыі, разумнага імпартазамяшчэння, а таксама своечасовай карэкціроўкі вытворчых планаў і лагістычных ланцужкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі