
6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Міністэрства эканомікі "Аб справаздачах часовых (антыкрызісных) кіраўнікоў", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Дакументам устанаўліваецца форма справаздачы часовых (антыкрызісных) кіраўнікоў аб сваёй дзейнасці, парадак яе складання і прадстаўлення.
У прыватнасці, праект пастановы рэгламентуе парадак запаўнення, накіравання на зацвярджэнне, адхілення і зацвярджэння справаздачы кіраўніка аб сваёй дзейнасці, а таксама выпраўлення звестак у адхіленай справаздачы з выкарыстаннем Адзінага дзяржаўнага рэестра звестак аб банкруцтве.
Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства эканомікі.
Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 6 па 19 сакавіка 2023 года.-0-