ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 жніўня 2022, 14:40

Мінэканомікі прааналізавала прамежкавыя вынікі рэалізацыі дзяржпраграм

Фота з архіва
Фота з архіва

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі прааналізавала прамежкавыя вынікі рэалізацыі дзяржаўных праграм у 2022 годзе і ацаніла перспектывы выканання мерапрыемстваў і дасягненні запланаваных вынікаў, фармалізаваных у паказчыках, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У бягучым годзе, як і год таму, рэалізуюцца 24 дзяржаўныя праграмы сацыяльна-эканамічнага блока (пералік зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 24 снежня 2020 года нумар 759). Імі прадугледжана больш за 1,6 тыс. мерапрыемстваў. Паводле ацэнкі заказчыкаў, чакаецца выкананне не менш як 90 працэнтаў з іх (каля 1,5 тыс.). Па шэрагу аб'ектыўных прычын (напрыклад, страта актуальнасці) прагназуецца невыкананне 164 мерапрыемстваў.

У бягучым годзе чакаецца дасягненне 47 з 53 зводных мэтавых і 386 з 453 мэтавых паказчыкаў.

У выпадку адхілення ад планавай дынамікі або ўздзеяння фактараў рызыкі адказнымі выканаўцамі і заказчыкамі дзяржпраграм прымаюцца меры, накіраваныя на іх нівеліраванне. Пры неабходнасці рыхтуюцца кропкавыя рашэнні на ўзроўні кіраўніка дзяржавы або ўрада.

Такім чынам, прамежкавыя вынікі практычна ўсіх дзяржаўных праграм на гэтым этапе можна ацаніць як балансіруючыя з перавагай дадатнай дынамікі па шэрагу напрамкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі