ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 мая 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 сакавіка 2023, 12:42

Мінэканомікі: фіназдараўленне арганізацый знаходзіцца на пастаянным кантролі

Фота з архіва
Фота з архіва

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фіназдараўленне арганізацый знаходзіцца на пастаянным кантролі. Аб гэтым сказаў дырэктар дэпартамента па санацыі і банкруцтве Юрый Тараканаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Супрацоўнікі дэпартамента па санацыі і банкруцтве разам з калегамі з тэрытарыяльных органаў прынялі ўдзел у рабоце камісій па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці падведамных арганізацый, створаных пры "Беллегпраме", "Белдзяржхарчпраме", Магілёўскім, Брэсцкім, Віцебскім і Гродзенскім аблвыканкамах.

Разгледжаны вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці арганізацый за 2022 год, выкананне мерапрыемстваў па павышэнні эфектыўнасці работы, намечаны канкрэтныя шляхі па паляпшэнні сітуацыі ў асобных неплацежаздольных арганізацый.

Заслуханы справаздачы кіраўнікоў аб правядзенні працэдур санацыі, дадзена ацэнка іх рабоце, аказана метадалагічная дапамога па ўзнікаючых пытаннях.

Адзначана паспяховае выкананне планаў санацыі за 2022 год па шэрагу арганізацый. Сярод іх - ААТ "Целяханскі завод сталярных вырабаў", УП "Белаазёрская ДБПМК-26", ААТ "Цеплапрыбор", Пінскі вінаробны завод, Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод, Бабруйскі гарбарны камбінат і інш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі