
7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за трэць прамысловых прадпрыемстваў бачаць новыя магчымасці для свайго развіцця. Аб гэтым паведамляецца ў апублікаваным даследаванні Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Мінэканомікі "Абмежаванні і магчымасці бізнесу ў бягучых умовах", інфармуе БЕЛТА.
Было апытана звыш 440 кіраўнікоў арганізацый прамысловасці, будаўнічай сферы і рознічнага гандлю ўсіх форм уласнасці з усіх рэгіёнаў краіны.
Змяненне эканамічнай абстаноўкі з лютага 2022 года адмоўна паўплывала на 44,6 працэнта апытаных, дадатна - на 8,2 працэнта. Каля палавіны рэспандэнтаў змяненняў не адзначылі.
Аднак праз год настроі бізнесу змяніліся. Без малога трэць апытаных (28,8 працэнта) з аптымізмам глядзіць у будучыню і бачыць новыя магчымасці для развіцця. У прыватнасці, у прамысловасці станоўчыя перспектывы для ўласнага прадпрыемства бачаць 35,5 працэнта рэспандэнтаў.-0-