Сцяг Панядзелак, 22 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 лютага 2024, 09:01

Мезенцаў абмеркаваў з кіраўніком "Газпрама" ўзаемадзеянне Беларусі і РФ у газавай сферы

Фота з архіва
Фота з архіва
21 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі ў газавай сферы абмяркоўваліся 20 лютага на сустрэчы дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава і старшыні праўлення ПАТ "Газпрам" Аляксея Мілера. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу расійскага газавага канцэрна.

"Адзначана, што супрацоўніцтва ўлічвае інтарэсы бакоў і мае ўзаемавыгадны характар. Гэта дапамагае фарміраваць адзіныя падыходы да стварэння энергетычнага рынку Саюзнай дзяржавы і прадоўжыць работу ў мэтах выканання рашэнняў Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы і дэкрэта "Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Аляксей Мілер адзначыў, што будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу "Газпрам цэнтр" у Мінску з'яўляецца пацвярджэннем высокага ўзроўню супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў газавай сферы. Дзмітрый Мезенцаў праінфармаваў Аляксея Мілера аб пашырэнні колькасці напрамкаў узаемадзеяння Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы: цяпер да кампетэнцыі Савета Міністраў СД аднесены, у прыватнасці, такія сферы, як культура, навука, адукацыя, гуманітарная і грамадзянска-патрыятычная сферы.

"Аляксей Мілер расказаў пра вялікую работу, якую "Газпрам" праводзіць па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны, каб маладыя пакаленні Расіі і Беларусі ведалі гераічны летапіс сваёй Радзімы, ганарыліся яе слаўнымі старонкамі", - дадалі ў прэс-службе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі