
4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Месцамі ўжо адзначаецца зніжэнне цэн. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пастановай урада нумар 713 была ўведзена новая сістэма рэгулявання цэн на тавары спажывецкай карзіны. Паводле слоў Аляксея Багданава, месцамі ўжо адзначаецца зніжэнне цэн, уводзяцца ў абарот новыя тавары, якія ацэньваюцца па новай ужо сістэме, з паніжанымі гандлёвымі надбаўкамі. "Суб'екты гаспадарання ставяцца да выканання сваіх абавязкаў адказна", - падкрэсліў Аляксей Багданаў.
Ён таксама нагадаў, што за парушэнні прадугледжана адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам аж да закрыцця гандлёвых аб'ектаў. "Чакаем, што сёння будзе падпісаны дакумент, які рэгламентуе пытанне закрыцця гандлёвых аб'ектаў пры сур'ёзных парушэннях. Гэты дакумент будзе ўключаць класіфікацыю бальнай сістэмы", - расказаў міністр.-0-