ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 верасня 2022, 16:52

МАЗ за гэты год плануе вырабіць больш за 11 тыс. адзінак тэхнікі

Фота з архіва
Фота з архіва

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МАЗ за гэты год плануе вырабіць больш за 11 тыс. адзінак тэхнікі. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі расказаў намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЎТАМАЗ" - дырэктар па эканоміцы Аляксандр Ігнацюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Можна сказаць, што мы ўжо выйшлі на тэхналагічную незалежнасць ад санкцый. Створана "антысанкцыйная" лінейка тэхнікі з камплектуючымі, замешчанымі на вытворчасцях Беларусі, Расіі і іншых дружалюбных краін. Гэта лінейка ўключае ў сябе як пасажырскую, так і грузавую тэхніку. У цэлым, калі браць сярэднямесячны аб'ём выпуску за І паўгоддзе 2021 года (калі не было санкцый) і сярэднямесячны аб'ём выпуску за аналагічны перыяд у гэтым годзе, няхай і не намнога, але мы прыраслі ў аб'ёме вытворчасці. Адпаведна, чакаем, што ў гэтым годзе вынік будзе выйшэйшы, чым у мінулым, і плануем вырабіць больш за 11 тыс. адзінак тэхнікі", - расказаў Аляксандр Ігнацюк.

Гаворачы аб выгадных кантрактах, ён адзначыў, што ў І паўгоддзі бягучага года МАЗ паставіў у Санкт-Пецярбург каля 900 новых газавых аўтобусаў, якія былі распрацаваны ў кароткія тэрміны.

"Цяпер прадаўжаем развіваць электратранспарт. Нядаўна прадстаўлялі наш новы грузавы электрамабіль на выстаўцы, прысвечанай Дню горада. Акрамя таго, прадаўжаем распрацоўваць антысанкцыйныя версіі электробуса МАЗ 303. Адкрываем новую нішу ў распрацоўцы мікрааўтобусаў і да канца года паставім першую партыю хуткіх дапамог для патрэб Міністэрства аховы здароўя", - падкрэсліў спецыяліст.

Таксама Аляксандр Ігнацюк дадаў, што МАЗ плануе пашыраць вытворчасць пасажырскай тэхнікі, а менавіта рэалізоўваць праект па пашырэнні магутнасцей аўтобуснага завода. "Цяпер займаемся расчысткай пляцоўкі, на якой пачнём будаўніцтва корпуса", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі