ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 8 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лютага 2023, 14:07

Матусевіч агучыў асноўную задачу Дзяржкаммаёмасці ў гэтым годзе

Дзмітрый Матусевіч. Фота з архіва
Дзмітрый Матусевіч. Фота з архіва

17 лютага, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Асноўная задача, якая стаіць перад работнікамі сістэмы Дзяржкаммаёмасці ў гэтым годзе, - перавод усіх працэдур у электронны фармат. Аб гэтым журналістам перад сходам у Віцебску паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Дзяржкаммаёмасці агучыў задачы, якія стаяць перад камітэтам у 2023 годзе, назваўшы асноўнай - перавод усіх працэдур у электронны фармат. "Гэта пэўныя зручнасці для грамадзян, - растлумачыў ён. - Пры гэтым канчатковае рашэнне ўсё роўна будзе прымаць рэгістратар, які мае адказнасць, асабістую пячатку. Гэта значыць ніякі робат не перарэгіструе нашу маёмасць, мы такога дапусціць не можам".

Каменціруючы заданні, якія трэба будзе выканаць праектным арганізацыям, Дзмітрый Матусевіч акцэнтаваў увагу на рэалізацыі новых палажэнняў зямельнага кодэкса. "Вельмі шмат зроблена, па некаторых навелах, напрыклад, былі толькі Полацкі раён Віцебскай вобласці і Пружанскі раён Брэсцкай вобласці. Прычым у Полацкім была зроблена максімальная колькасць. Навел шмат, мы людзей вучым, і я сёння хачу таксама сарыентаваць прысутных на гэту работу. Самае важнае - ёсць вынік, нормы пачалі працаваць добра. Мы бачым водгукі, і ў садоўніцкіх таварыствах вырашаюцца праблемы, і набыццё зямлі з ільготным каэфіцыентам і маёмасцю за адну базавую велічыню", - дадаў ён.

"Важнейшая задача - зрабіць указ аб арэндзе, які дазволіць у тым ліку выканаць даручэнне кіраўніка дзяржавы, знізіўшы дзяржаўную арэндную плату для вытворчага сектара. Нагадаю, што з 2019 года мы не паднімаем памер базавай арэнднай велічыні. Такія рашэнні прыняты ў гэтым годзе і прадоўжацца, відаць, на наступны. Гэта стымулюе малы бізнес прыходзіць на дзяржаўныя арэндныя плошчы, таму што гэта стабільнасць важная. Акрамя таго, ёсць яшчэ 93-і ўказ, у рамках якога таксама шэраг суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу атрымаў дзяржаўную субсідыю. Яна можа здавацца невялікай, па годзе гэта больш за Br2 млн у цэлым па краіне, але для некага гэта сродкі, каб пакінуць бізнес", - дадаў старшыня Дзяржкаммаёмасці.

Сярод іншых задач, якія стаяць, у прыватнасці, перад дарожнымі трэстамі, ён назваў пашырэнне экспарту паслуг, у прыватнасці, на расійскі рынак. "А каб быць паспяховым на рынку, праходзіць актыўнае тэхнічнае перааснашчэнне, - удакладніў Дзмітрый Матусевіч. - Гэта значыць пад канкрэтную гарантаваную валютную выручку зможам закупіць айчыннае і імпартнае абсталяванне. Таму што зарэкамендавалі сябе добра і ёсць попыт".

Работнікі землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы Беларусі 21 лютага адзначаць сваё прафесійнае свята. Сёння ў Віцебску праходзіць сход, на якім старшыня Дзяржкаммаёмасці павіншаваў спецыялістаў рэгіёна, падзякаваў за добрасумленную працу, а лепшым з іх уручыў граматы і падзякі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі