Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 студзеня 2024, 16:06

МАРГ выявіў перавышэнне памераў аптовых надбавак на медыцынскія маскі 

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выявіла перавышэнне памераў аптовых надбавак на медыцынскія маскі расійскай вытворчасці. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

МАРГ у рамках кантролю за выкананнем заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні на вырабы медыцынскага прызначэння ў снежні 2023 года ўстанавіў, што аптовая арганізацыя з 1 лютага па 1 красавіка 2021 года дапусціла парушэнне парадку фарміравання і прымянення цэн. Устаноўленыя заканадаўствам памеры аптовых надбавак на медыцынскія маскі вытворчасці ТАА "Маска" (Расійская Федэрацыя) былі перавышаны. У адносінах да арганізацыі МАРГ склаў і накіраваў у эканамічны суд горада Мінска пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Па выніках разгляду справы суд пастанавіў прызнаць аптовую арганізацыю вінаватай ва ўчыненні адміністрацыйнага правапарушэння і накласці на яе адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры Br28932,10 (двухразовы памер розніцы паміж фактычнай выручкай, атрыманай ад рэалізацыі медыцынскіх масак, і разліковай велічынёй выручкі ад рэалізацыі гэтых масак па цэнах, устаноўленых у адпаведнасці з заканадаўствам). Пастанова суда ад 29 студзеня 2024 года ў законную сілу яшчэ не ўступіла.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі