
30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіла адпускную цану на прыродны газ для некаторых спажыўцоў. Адпаведная пастанова МАРГ нумар 86 ад 21 снежня 2022 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Устаноўлена адпускная цана на прыродны газ без ПДВ пры разліковай цеплыні згарання 7900 ккал/куб.м і курсе беларускага рубля адносна расійскага рубля 3,6694:100 газазабеспячальным арганізацыям у складзе "Белпалівагаза" пры пастаўцы юрыдычным асобам са спажытым аб'ёмам прыроднага газу ў 2021 годзе ад 1 да 15 млн куб.м, асноўны від эканамічнай дзейнасці якіх - вытворчасць чыгуну, сталі і ферасплаваў. Адпускная цана складзе Br465,91 за 1000 куб.м.
У дакуменце пазначана формула, па якой цана на прыродны газ пералічваецца пры адхіленні фактычнай сярэднямесячнай цеплыні згарання ад разліковай.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 15 лістапада 2022 года.-0-