ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 красавіка 2023, 15:31

МАРГ устанавіў адпускную цану на прыродны газ для некаторых арганізацый

Фота з архіва
Фота з архіва

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіла адпускную цану на прыродны газ для некаторых арганізацый. Адпаведная пастанова МАРГ ад 18 красавіка 2023 года нумар 31 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам устанаўліваецца адпускная цана на прыродны газ без ПДВ пры разліковай цеплыні згарання 7900 ккал/куб.м і курсе беларускага рубля да расійскага рубля 3,7835:100 газазабеспячальным арганізацыям, якія ўваходзяць у склад "Белпалівагаза", пры пастаўцы юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам пры спажытым аб'ёме прыроднага газу ў 2022 годзе ад 600 млн куб.м, акрамя юрыдычных асоб, ІП, якія выкарыстоўваюць прыродны газ для вытворчасці азотных угнаенняў. Адпускная цана складзе Br464,06 за 1000 куб.м.

Пры адхіленні фактычнай сярэднямесячнай цеплыні згарання ад разліковай названая цана пералічваецца па формуле. Яна прапісана ў дакуменце.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 красавіка 2023 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі