ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 мая 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 снежня 2022, 14:27

МАРГ размяркуе тарыфныя квоты на ўвоз асобных тавараў з Сербіі

Фота з архіва
Фота з архіва

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю размяркуе тарыфныя квоты на ўвоз асобных тавараў з Сербіі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 снежня 2022 года нумар 906, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Міністэрству неабходна да 30 лістапада 2023 года размеркаваць паміж удзельнікамі знешнегандлёвай дзейнасці 100 працэнтаў аб'ёмаў тарыфных квот на ўвоз у 2023 годзе асобных відаў тавараў з Сербіі, якія ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі і змяшчаюцца пад мытную працэдуру выпуску для ўнутранага спажывання. Размяркоўваць квоты трэба на падставе заяў у парадку чарговасці іх паступлення.

Тарыфныя квоты ўстаноўлены для некаторых відаў сыроў, спіртавых настоек, атрыманых у выніку дыстыляцыі вінаграднага віна або выціскання вінаграду, і цыгарэт, якія змяшчаюць тытунь. Выключэннем з'яўляюцца Гларскі сыр з дабаўленнем траў, сыр Бутэркезэ і сыр з авечага або казінага малака, што вырабляюцца ў Сербіі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі